Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады тэрмінова вызваліць з-пад арышту карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» Андрэя Пачобута.

Па меркаванні сп-ра Бузэка, 15-суткавы арышт, на які асудзілі журналіста, з’яўляецца праявай «ціску ўладаў ў Мінску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і гаварыць пра гэта адкрыта».

Нагадаем, што 11 лютага Кастрычніцкім райсуд г. Мінска (суддзя Наталля Пратасавіцкая) прызнаў гродзенскага журналіста і сябра ГА «БАЖ» Андрэя Пачобута вінаватым ва «ўдзеле» ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня («Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства», ч. 3 арт. 23.34 КаАП) і асудзіў яго на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?