17 лютага ў Кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца музычна-літаратурны хэпенінг.

У праграме ־ стварэнне музычна-маўленчых кампазіцый з удзелам складу жывых музыкаў (удзельнікі гуртоў Ritual Dub, Solar Brain, Kusudama). Усіх прысутных чакае супрацьстаянне эмбіентных, індустрыяльных, фры-джазавых складнікаў з чытаннем літаратурных тэкстаў розных аўтараў.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, пасля азнаямлення з асноўнымі пастулатамі правядзення ММХ.

Інтэрактыўны вядоўца — Фрыдрых Самотны.

Пачатак, а 19-й.

драс Кнігарні «Ў»: пр. Незалежнасці, 37а (гэта ў адным будынку з барам «Малако»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0