Прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Іэн Кэлі заклікаў беларускія ўлады спыніць палітыку рэпрэсіяў, вызваліць палітвязьняць і памяняць сваё ранейшае рашэньне аб закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску.

«Мы ня хочам, каб Беларусь была ізаляванай краінай у цэнтры Эўропы. Але цяпер, пасьля 19 сьнежня, Беларусь у палітычным сэнсе ізаляваная. Мы ня хочам прымірацца з такой сытуацыяй, бо палітычная інтэграцыя і дыялёг карысныя і для Беларусі, і для нас. А АБСЭ зьяўляецца плятформай для такога дыялёгу», — заявіў амбасадар Кэлі сёньня падчас відэаканфэрэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?