У МУС Беларусі заяўляюць пра наяўнасць відэапацвярджэння супрацьпраўных дзеянняў грамадзян Расіі Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Мінску 19–20 снежня 2010 года.

Як заявіў журналістам 15 лютага намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Аляксандр Шарэйка, Гапонаў і Брэус «аказвалі актыўнае супраціўленне органам улады, іх супрацьпраўныя дзеянні зафіксаваныя на відэа».

Ён нагадаў, што абодвум расіянам прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293-га). Матэрыялы справы ў дачыненні да іх перададзеныя ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?