Сёння прыбыў у Мінск Давід Петрыашвілі, які падчас паядынку 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ — ПСЖ» будзе выконваць абавязкі дэлегату матчу.

Пасля наведвання стадыёна ў гутарцы з кіраўнікамі ФК БАТЭ ён паведаміў, што, на яго думку, на гэты момант няма ніякіх важкіх падстаў для таго, каб матч адбыўся не ў 20.00 (чацвер), як гэта прадпісвае каляндар турніру. Давід Петрыашвілі адзначыў, што ў першую чаргу ацэньваецца стан газона, а ён даволі добры для гэтага часу года. Да таго ж паводле прагнозаў еўрапейскіх сінаптычных агенцтваў, у чацвер чакаецца прымальная для правядзення гульні тэмпература.

Заўтра ў Мінск прыбываюць інспектар і брыгада суддзяў. Напэўна і падчас іх наведвання стадыёна будзе ўздымццапытанне аб магчымасці і мэтазгоднасці пераносу матчу на больш ранні час. Але пакуль падставаў для гэтага няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?