Як стала вядома «НН», вечарам 15 лютага Аляксандр Арастовіч быў вызвалены з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

А.Арастовіч з’яўляецца першым намеснікам старшыні БСДП(НГ) Мікалая Статкевіча. Падчас прэзідэнцкай кампаніі быў яго даверанай асобай.

Ніякіх тлумачальных запісак Аляксандр Арастовіч перад вызваленнем не пісаў. Ён быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня. З таго часу знаходзіўся ў «амерыканцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?