Постановлением Министерства юстиции от 14 февраля 2011 г. в соответствии с Законом Республики Беларусь «Об адвокатуре»,

пунктами 82, 83, 107 и 110 Положения о лицензировании отдельных видов деятельности, утвержденного Указом Президента Республики Беларусь от 1 сентября 2010 г. № 450 «О лицензировании отдельных видов деятельности», прекращены действия специальных разрешений (лицензий) на осуществление адвокатской деятельности:

выданных Агееву О.В. и Агеевой Т.Н., за грубые нарушения порядка оформления соглашений на оказание юридической помощи, препятствование лицензирующему органу в проведении мероприятий по контролю за соблюдением законодательства, выразившееся в представлении недостоверных сведений;

выданных Толстику В.И. и Гораевой Т.П. за грубые нарушения законодательства о лицензировании, выразившихся в отказе от оказания юридической помощи Халип И.В.

Поручено Президиуму Минской городской коллегии адвокатов принять незамедлительные меры по обеспечению юридической помощью лиц, защитниками или представителями которых являлись указанные адвокаты".

Тэкст гэтага пастанаўлення з'явіўся на сайце Міністэрства юстыцыі.

Абставіны пазбаўлення адвакатаў ліцэнзіі абстаўленыя досыць цынічна, адзначыў тата Ірыны Халіп Уладзімір.

«Афіцыйная прычына пазбаўлення ліцэнзіі — нібыта ад таго, што адвакаты адмовіліся абараняць Ірыну,

— кажа ён і дадае. — Але адвакаты ж самі не адмаўляліся абараняць Ірыну! Мяркуючы па ўсім, на іх здзяйсняўся такі ціск з боку КДБ, што яны не маглі не адмовіцца. Тым больш, што Уладзімір Тоўсцік не адмаўляўся абараняць дачку. Так склаліся абставіны», — заявіў Уладзімір Халіп.

У той жа час Алега Агеева, што бароніць Алеся Міхалевіча, і ягоную маці Таццяну Агееву, таксама адвакаткувінавацяць у парушэнні афармлення пагадненняў пра юрыдычную дапамогу і перашкодах ліцэнзуючаму органу ў арганізацыі праверкі.

За ўсім гэтым праглядаецца жаданне запалохаць, каб адвакаты ўвогуле баяліся палітычных справаў як агню.

Што датычыць адвакатаў Алега Агеева і Таццяны Агеевай, то «па дзіўным збегу абставінаў» яны з’яўляюцца сябрамі Прэзідыума Менскай гарадской калегіі адвакатаў. І тут дарэчы згадаць нядаўнюю гісторыю пра тое, што Мінюст ставіў пытанне пра дысцыплінарную адказнасць некаторых адвакатаў, у прыватнасці, пра прыпыненне ліцэнзіі адваката Паўла Сапелкі і мэтазгоднасць яго сяброўства ў Прэзідыуме Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Усе чатыры адвакаты выступалі абаронцамі фігурантаў справы аб масавых беспарадках. І кіраўніцтва Менскай гарадской калегіі адвактаў адмовілася якім-небудзь чынам караць гэтых адвакатаў, заявіўшы пра тое, што ў іх дзеяннях няма парушэнняў заканадаўства і, адпаведна, падставаў для прыцягнення іх да адказнасці.

«Усе гэтыя дзеянні Міністэрства юстыцыі звязаныя менавіта з жаданнем аказаць ціск на адвакатаў Менскай гарадской калегіі ў у цэлым, — заявіў на сайце spring96.org праваабаронца Валянцін Стэфановіч. — Да ўсяго яшчэ згадаю, што сталі больш жорсткімі, патрабаванні да асобаў, якія прэтэндуюць на працу адвакатаў, а таксама тое, што Міністэрства юстыцыі распрацоўвае новыя правілы адвакацкай этыкі (што само па сабе вельмі цікава, бо не адвакацкая супольнасць займаецца гэтым, а Мінюст — рэгіструючы і кантралюючы орган!). І некаторыя палажэнні новага дакумента выклікаюць вельмі сур’ёзную занепакоенасць. Напрыклад, тое, што адвакаты павінны ўзгадняць усе інтэрв’ю, то бок фактычна браць дазвол на адносіны са СМІ ў кіраўніцтва калегіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?