Расія і Беларусь створаць холдынгавую кампанію «Расбелаўта» на базе актываў МАЗа і КамАЗ. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Менску першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Як паведамлялася, дзяржаўная карпарацыя «Растэхналогіі» учора, 15 лютага, накіравала кіраўніцтву Беларусі ліст з прапановай аб'яднаць найбуйнейшага расійскага вытворцы грузавых аўтамабіляў ААТ «КамАЗ» і Мінскі аўтамабільны завод (ААТ «МАЗ») у адну кампанію, у выніку чаго КамАЗ будзе валодаць 100% акцый МАЗа, а ўлады Беларусі будуць мець пакет акцый у КамАЗ, паведаміў кіраўнік «Растэхналогій» Сяргей Чэмезаў.

Паводле звестак крыніцы, МАЗ і КамАЗ могуць стварыць холдынг, перадаўшы ў яго па 49% акцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?