Мін'юст абвяргае інфармацыю пра тое, што адвакатаў Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву пазбавілі ліцэнзіяў.

Пра тое, што Мін'юст вырашыў пазбавіць ліцэнзіі адвакатаў Уладзімера Тоўсьціка і Тамару Гараеву, СМІ паведаміў Уладзімір Халіп -- бацька журналісткі Ірыны Халіп, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе аб падзеях 19 снежня.

Тым часам прэс-сакратар Мін'юсту абвергла гэтую інфармацыю, сказаўшы, што такога рашэння не было. Адвакат Уладзімір Тоўсцік зазначыў, што не можа каментаваць сітуацыю, бо не мае на руках адпаведнага дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?