Падчас матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА «БАТЭ — «ПарыСен-Жэрмен », які пройдзе 17 лютага ў Мінску, тэмпература паветра апусціцца да 16–17 градусаў марозу.
Пра гэта паведаміў 16 лютага на
Паводле яго слоў, да пачатку матчу тэмпература паветра чакаецца мінус 13–14 градусаў, затым яна яшчэ панізіцца.
З улікам усходняга ветру 4–9м/с тэмпература паветра будзе трымацца на ўзроўні 20 градусаў марозу.
Рабаў адзначыў, што надвор’е падчас матчу будзе «зусім нефутбольным», заўзятарам рэкамендуецца апранацца цяплей, каб адчуваць сябе больш камфортна.
Нагадаем, у сувязі з халодным надвор’ем кіраўніцтва барысаўскага клуба дамовілася з камандаваннем унутраных войскаў аб арганізацыі працы на стадыёне «Дынама» палявых кухняў. За гадзіну да гульні і на працягу ўсяго матчу не менш як чатыры кухні будуць задарма прапаноўваць гарачую гарбату.
У сераду ў Мінск прыбываюць інспектар УЕФА і суддзі. Не выключана, што будзе разгледжана пытанне аб пераносе матчу.
Калі тэмпература паветра будзе ніжэйшая за 15 градусаў марозу, матч праводзіцца пры згодзе абедзвюх каманд.