Журналістцы патэлефанаваў намеснік начальніка аддзелу па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры РБ дарадца юстыцыі Павел Елісееў і запрасіў яе на размову з нагоды «праверкі».

На просьбу канкрэтызаваць тэму гутаркі сп. Елісееў зазначыў, што яна будзе тычыцца дзейнасці на карысць замежных СМІ.

Таццяна пойдзе ў пракуратуру ў панядзелак, 21 лютага, а 17-й гадзіне.

Журналістка не выключае, што ёй могуць вынесці папярэджанне

— яе ўжо папярэджвалі за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат», калі яна працавала ў Гомелі.

Сябра ГА «БАЖ», незалежная тэлежурналістка Таццяна Бублікава адбыла 10-сутквы арышт па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. Таццяна рабіла рэпартаж з плошчы Незалежнасці, маючы пасведчанне польскай кампаніі «N.E.W. S. Informacje».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?