Актывісты грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь правялі сення у цэнтры Менска акцыю салідарнасць з палітзняволенымі.

Акцыя адбылася каля кінатэатра «Кастрычнік». Актывісты трымалі у руках расцяжку «Свабоду палітвязням!» і партрэты людзей, якія знаходзяцца зараз за кратамі. Мінакі выказвалі ім свае шчырыя словы падтрымкі і фатаграфавалі акцыю. Акцыя доўжылася палову гадзіны і скончылася без затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?