volny-czalaviek.livejournal.com
Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў разам з лідарамі Маладога фронту прынялі рашэнне пра супольнае шэсце на Дзень волі 25 сакавіка.
На пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні Дня Волі, куды былі запрошаныя прадстаўнікі «Маладога фронту», прынята рашэнне звярнуцца ў Мінгарвыканкам, каб ануляваць дзве папярэднія заяўкі і падаць новую супольную заяву на мітынг і шэсце па маршруце:
плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы,
паведаміў лідар «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка.
У папярэдніх заявах прадстаўнікі палітычных партый прасілі дазволу на шэсце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы, маладафронтаўцы — ад плошчы Свабоды да плошчы Незалежнасці.