Урад Беларусі не выключае магчымасці павышэння стаўкі рэфінансавання ў 2011 годзе з улікам тэмпаў інфляцыі. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас, выступаючы ў парламенце. У 2010 годзе стаўка рэфінансавання ў Беларусі змяншалася 6 разоў па 0,5% і складае зараз 10,5% гадавых.

«І Нацбанк, і ўрад ставяць задачу выйсці на ўзровень стаўкі рэфінансавання 6–8% у 2015 г., але ўсё будзе цалкам залежаць ад сітуацыі ў эканоміцы. Не выключана, што

ўжо сёлета з улікам узроўня інфляцыі стаўку рэфінансавання прыйдзецца павялічыць, нягледзячы на тое, што і Нацбанк, і ўрад запланавалі, што ў 2011 годзе яна будзе толькі змяншацца», —
сказаў С. Румас.

Інфляцыя ў Беларусі склала 1,4% у студзені. Паводле афіцыйнага прагнозу, стаўка рэфінансавання ў Беларусі на канец 2011 годзе павінна скласці 8–10% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?