Беларусь просіць вылучыць з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС да $2 мільярдаў. Пра заявіў намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас. «Вядзецца праца з нашымі калегамі. Хацелася б атрымаць крэдыт на працяглы тэрмін, на кароткі мы не будзем браць», — сказаў ён.

Міністр фінансаў Андрэй Харкавец сказаў, што

заяўка на атрыманне крэдыту ўжо пададзена ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС
. Па яго словах, квота Беларусі ў гэтым фондзе складае каля $1,7 мільярда. «Заяўка сёння разглядаецца, думаю, што ў сакавіку атрымаем каментар Еўразійскага банка развіцця», — падкрэсліў міністр фінансаў.

Па ягоным меркаванні, на міжнародных фінансавых рынках склалася неспрыяльная сітуацыя для размяшчэння Беларуссю еўрабондаў. У сувязі з гэтым пакуль ажыццяўляць запазычанні такога кшталту як у расійскіх рублях, так і ў далярах, Беларусь не плануе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?