Нядаўна Шчучын ускалыхнула страшная трагедыя: жыхар мікрараёна Паўднёва-Заходні расстраляў сваю сям'ю і застрэліўся сам. Яго жонка Наталля, атрымаўшы агнястрэльнае раненне, цудам засталася жывая, перанесла некалькі надзвычай складаных аперацый і цяпер мае патрэбу ў працяглым дарагім лячэнні ...

— Мы перажылі страшнае гора, асірацелі, пахаваўшы нашу унучачку Ніку, — распавядае Марыя Антонаўна Чарнюк, маці Наталлі Амшэй. — А зараз баімся страціць дачку... Просім усіх добрых людзей: дапамажыце выратаваць Наташу! Яна вельмі патрэбна ўсім нам і асабліва свайму сыну Васі, які з цяжкасцю аднаўляецца пасля трагедыі і вельмі сумуе па маме ...

У ЦБП № 424 філіяла 400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» у горадзе Шчучыне адкрыты дабрачынны рахунак на імя Чарнюк Марыі Антонаўны — № 000005.

Людзі спрабуюць дапамагчы, хто чым можа, нават дзеці ў школах не засталіся абыякавымі да чужой бяды.

— Дарагія землякі, — звяртаецца да жыхароў Гродзеншчыны Марыя Чарнюк, — ад вашай міласэрнасці зараз шмат у чым залежыць лёс маёй дачкі! Вашы грашовыя ахвяраванні вельмі патрэбныя Наташы для новай аперацыі і далейшага лячэння. Дабро вяртаецца ...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?