Пераапрануўшыся ў куртку свайго знаёмага, які пасля сумеснай выпіўкі моцна спаў, зламыснік узяў ключы ад яго кватэры і каля 6 гадзін раніцы залез ў чужы дом.
Трапіўшы ў пакой сябра, ён выкраў адтуль 800 даляраў ЗША. Аднак гаспадыня дома пачула шум і неўзабаве зразумела, што гэта не сын, а чужы чалавек. Але было позна — няпрошаны госць уцёк праз акно. Вось толькі похапкам самазванец забыў у куртцы прыяцеля свой мабільнік і ў выніку апынуўся ў міліцэйскім ізалятары.
На дадзены момант у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за крадзеж.