21–23 лютага Беларусь з візітам наведае афіцыйная кубінская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Бруна Радрыгесам Парыльяй.
Пра гэта паведаміў 17 лютага на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, запланаваныя сустрэчы кіраўніка кубінскага МЗС з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Падчас сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам бакі абмяняюцца меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-кубінскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

У час перамоў з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правядуць «дэталёвыя рознапланавыя кансультацыі па ўсім спектры пытанняў палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, што ўяўляюць узаемную цікавасць», паведаміў Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?