Жыхары дамоў на вуліцы Залатая горка пратэстуюць супраць рубкі дрэваў у дварах. Спілаваць 17 дрэваў розных парод планавалася сёння ўранку, але жыхары суседніх дамоў не далі распачаць пілаванне.

На месцы, дзе зараз растуць дрэвы, маюць пабудаваць аўтастаянку, а таксама баскетбольную пляцоўку — пры гэтым цалкам знікне старая ліпавая алея. Зараз жыхары расклейваюць на дрэвах лістоўкі: «Гэта дрэва хочуць зрубіць. Вы згодныя?» На дрэвах святлеюць зарубкі — менавіта так працоўныя «пазначылі» патрэбныя дрэвы.

Спадар Уладзімір Кудрыцкі, які расклеіў лістоўкі, патлумачыў «НН» сутнасць «акцыі».

«Тут дрэвы ўнікальныя, 20 ці 30 розных парод, людзі самі саджалі пасля вайны. Тут і ясені, і клёны, і ліпы — чаго тут толькі няма. Ёсць нахіленае дрэва — яго ад нечага лічаць небяспечным, а дрэва ж трэба яшчэ вырасціць так, каб яно нахілілася.
Каму тут трэба стаянка для машын? Вось мы раздрукавалі аб’яўкі, вешаем іх на дрэвы — каб людзі ведалі, што адбываецца. Гэта ж толькі пачатак — зараз 17 дрэваў, а пасля астатнія У суседнім двары ўжо выразілі палову скверу, і калі б людзі не спынілі, яны б і астатняе спілавалі. Лепш няхай будзе чыстае паветра, чым стаянка. Мы ўжо ў ЖРЭА хадзілі, сёння зранку вырубку спынілі, а ў далейшым, калі спатрэбіцца, пойдзем у суд», — гаворыць чалавек.

 Уладзімір Кудрыцкі паказвае, якія дрэвы плануюць знішчыць.

Уладзімір Кудрыцкі паказвае, якія дрэвы плануюць знішчыць.

 План вырубкі.

План вырубкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?