Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб канфіскацыі ў даход дзяржавы партыі тэкстыльнай прадукцыі коштам больш за 3,6 млрд. рублёў.
Тавар быў выяўлены ў верасні 2010 года супрацоўнікамі мінскай транспартнай міліцыі і падатковымі работнікамі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у адным з прыватных магазінаў.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, на 547 рулонаў тавару не было дакументаў, якія пацвярджалі б яго якасць і легальнасць набыцця.

Кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства, якому належыць магазін, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Рашэнне Гаспадарчага суда Мінска ўвайшло ў сілу 17 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?