Беларусь нязначна рушыла наперад у праектах «Усходняга партнёрства». Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.

«На жаль, мы не рушылі далей. Можа, паўплываў фінансава-эканамічны крызіс, можа, па іншых прычынах, але тыя праекты, якія мы абмяркоўвалі, — і па развіццю малога бізнесу, і па развіццю транспарту і лагістыкі, у канчатковым выніку звяліся да размоў аб тым, патрэбна ці не патрэбна прыцягваць нацыянальныя грамадскія арганізацыі па лініі грамадзянскага партнёрства да такіх праектаў», — сказаў Андрэй Тур.

На яго думку, пры абмеркаванні інвестыцыйных праектаў прыцягваць структуры грамадзянскай супольнасці, «можа, і важна», але гэта не самы значны аспект у дзейнасці «Усходняга партнёрства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?