У бліжэйшыя суткі, 19 лютага, у цэлым па Беларусі будзе пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
На паўднёвым захадзе краіны пройдзе снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні, ад 4 да 9 метраў за секунду, па паўднёвым захадзе парывы ветру дасягнуць 12 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 5–10 градусаў на паўднёвым захадзе да 25–30 градусаў марозу на паўночным усходзе. Днём прагназуецца мінус 10–17 градусаў, на паўднёвым захадзе тэмпература не перавысіць 3–9 градусаў марозу.