Паводле інфармацыі Белстата, за 2010 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) $9,1 мільярда. Гэта на 2,3% менш, чым за 2009 год.

Асноўнымі інвестарамі сталі кампаніі з Расіі (72,1% ад усіх інвестыцый), Аўстрыі (10%), Нідэрландаў і Кіпра (па 3,5%), Велікабрытаніі (3,1%).

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў такія галіны эканомікі, як транспарт (53,2% ад усіх інвестыцый), прамысловасць (22,8%), гандаль і грамадскае харчаванне (14,6%), агульная камерцыйная дзейнасць па забеспячэнні функцыянавання рынка (3,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?