Выстава беларускага выяўленчага мастацтва і народных рамёстваў можа прайсці ў Аргенціне.
Магчымасць яе арганізацыі абмяркоўвалася на праведзенай у пасольстве Беларусі ў Аргенціне сустрэчы беларускіх дыпламатаў з дырэктарам галоўнага ўпраўлення інстытуцыянальных сувязей урада Буэнас-Айрэса Клаўдзіа Аўрухам. Аб гэтым паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Аргенціне.

Галоўнае ўпраўленне інстытуцыянальных сувязей урада Буэнас-Айрэса рэалізуе сумесныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю культуры замежных краін, курыруе супрацоўніцтва ўлад горада з прадстаўнікамі арганізацый эмігрантаў.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва пасольства і беларускай дыяспары з урадам Буэнас-Айрэса па ўдзелу прадстаўнікоў этнічных беларусаў у культурных праектах, якія запланаваны ў сталіцы Аргенціны ў 2011 годзе і на перспектыву.

Дасягнута дамоўленасць аб запрашэнні прадстаўнікоў беларускай дыяспары для ўдзелу ў праграмах тэлевізійнага канала ўрада Буэнас-Айрэса, фестывалях народнай музыкі і танца і іншых мерапрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?