У Брэсце супрацоўнікамі міліцыі працягваюцца допыты актывістаў Партыі БНФ па справе аб масавых акцыях і беспарадках 19 снежня ў Мінску.

Сёння прадстаўнікі інспекцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю дапыталі старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктара Клімуса. На яго думку, ўсе гэтыя захады робяцца для застрашэння актывістаў дэмакратычнай супольнасці: «Вельмі частымі зараз сталі выпадкі выклікаў у інспекцыю па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю сябраў Партыі БНФ і, наколькі я ведаю, сябраў іншых дэмакратычных структур. Нагода ўсё тая ж — Плошча. Запеленгаваныя мабільныя тэлефоны. Сярод асаблівасцяў можна назваць вельмі хамскія, вельмі пахабныя адносіны супрацоўніка міліцыі, у прыватнасці спадара Антанюка, які так і не сказаў пра сваю пасаду. Не зразумела, чаму яны чакалі больш за паўтары месяцы і допытаў не было раней. Магчыма яны проста працягваюць акцыю запалохвання людзей. Асноўныя пытанні тычыліся, канешне, натоўпа. Ці былі там сцягі, ці былі там лозунгі, ці былі там самі кандыдаты, што яны крычалі, да чаго заклікалі. Зразумела ж, наколькі я ведаю, ніхто не адказваў на гэтыя пытанні. Часам сябры проста адмаўляюцца даваць сведчанні, часам сведчаць, што нічога не бачылі, нічога не казалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?