Інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі, без уліку банкаўскай сферы, у 2010 годзе склалі 9,1 мільярды даляраў.
Вынікі 2010 года падвёў Белстат.

Аб'ём інвестыцый у 2010 годзе проці 2009 года знізіўся на 2,3%.

Асноўнымі інвестарамі ў 2010 годзе сталі расійскія кампаніі. Адтуль прыйшло 72,1% інвестыцый.
На другім месцы аказалася Аўстрыя, якая стала базай для постсавецкага капіталу, -- 10%. Далей ідуць Нідэрланды і Кіпр з ягоным афшорным капіталам -- па 3,5%. На Вялікабрытанію, месца пражывання Барыса Беразоўскага, прыпадае 3,1%.
Прамыя замежныя інвестыцыі ў 2010 годзе выраслі на 15,5% да $5,57 млрд.
Яны склалі 61,3% ад агульнага аб'ёму інвестыцый.

У 2007—2009 гадах Расія таксама была галоўным інвестарам. Як доля складала 70—90% у агульным аб'ёме інвестыцый. Заходні капітал па-ранейшаму баіцца аўтакратычнага рэжыму Лукашэнкі.

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў такія галіны эканомікі, як транспарт (53,2% ад усіх інвестыцый), прамысловасць (22,8%), гандаль і грамадскае харчаванне (14,6%), агульная камерцыйная дзейнасць па забеспячэнні функцыянавання рынка (3,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?