Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, колькасць людзей, якія размаўляюць дома па-беларуску, складае 23%. Цяпер сталі вядомыя больш падрабязныя дадзеныя. Так, у Мінску налічылася 106 тысяч беларускамоўных жыхароў. Гэта 5,8% ад насельніцтва сталіцы. З іх 102 177 чалавек беларусы, 1 684 палякі, 1 123 расійцы. Яшчэ тысяча чалавек — украінцы, габрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
Іншыя мовы развіваюцца на мяжы статыстычнай памылкі.Па-расійску размаўляюць 1 450 тысяч чалавек — гэта 82,1% ад насельніцтва горада.