Дзіцячы тэлеканал Nickelodeon стаў даступны жыхарам Беларусі ў сетках вядучых кабельных аператараў. Пра гэта паведаміла БелаПАН піяр-менеджар канала ў Беларусі Юлія Юрчанка.

Паводле яе слоў, Nickelodeon — адзін з самых вядомых і шырока распаўсюджаных у свеце мультымедыйных забаўляльных брэндаў для дзяцей і сям’і. Партфоліа кампаніі складаецца з тэлепраграм, а таксама спецыяльных мерапрыемстваў, спажывецкіх прадуктаў, лічбавых прапаноў, цэнтраў адпачынку, кніг, мастацкіх фільмаў і сацыяльных ініцыятыў. Праграма Nickelodeon уключае як ігравыя камедыі, анімацыйныя фільмы, так і навучальныя праграмы для дашкольнікаў. Праграмы Nickelodeon глядзяць 790 мільёнаў сем’яў больш як у 170 краінах.

Сёлета Nickelodeon стаў пераможцам расійскай нацыянальнай прэміі «Вялікая Лічба» і быў прызнаны найлепшым дзіцячым каналам. «Мы спадзяемся, што гэта перамога паўплывае на развіццё Nickelodeon у краінах СНД, — пракаментаваў перамогу старшы кіраўнік па бізнесе ў Расіі і СНД падраздзялення рынкаў MTV Networks International, якія развіваюцца, Нікалас Уолтэрс. — Мы зацікаўлены ў пашырэнні нашай прысутнасці ў Беларусі і ў даванні гледачам высакаякасных прадуктаў і паслуг як у эфіры, так і па-за эфірам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?