19 лютага каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся кароткачасовы пікет салідарнасці з апазіцыйнымі палітыкамі, якія абвінавачваюцца ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Восем актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» трымалі плакат «Свабоду палітзняволеным!» і партрэты арыштаваных палітыкаў.

Сёння споўнілася роўна два месяцы з моманту жорсткага разгону апазіцыйнай дэманстрацыі, якая праводзілася ў знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?