У пятніцу ФК БАТЭ скіраваўся ў Францыю для падрыхтоўкі да матча ў адказ Лігі Еўропы «Пары Сэн-Жэрмэн» — БАТЭ,

паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба. У якасці месца пастаяннай дыслакацыі выбраны футбольны цэнтр Леанарда да Вінчы, размешчаны ў Лісе — прыгарадзе Парыжа.

У выязны склад уключаныя 24 футбалісты:

Гутар, Іваноў, Шчарбакоў; Алекс, Д. Бага, Бардачоў, Брэсан, А. Валадзько, Гардзяйчук, Канцавы, Кунцэвіч, Ліхтаровіч, Няхайчык, Аляхновіч, Паўлаў, Радзькоў, Радзівонаў, Рудзік, Сіміч, Скавыш, Цывілька, Філіпенка, Шытаў, Юрэвіч.

Сёння БАТЭ прыступіў да першых трэніровак.

Матч ПСЖ — БАТЭ пройдзе 24 лютага на стадыёне «Парк дэ Прэнс» (пачатак, а 22:05).

У першай гульні ў Мінску 17 лютага была зафіксавана баявая нічыя 2:2.

Дарэчы, у нядзелю, 20 лютага, ПСЖ у матчы чэмпіянату Францыі згуляе ў гасцях з «Ніцай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?