Зімовая пілігрымка каталіцкіх вернікаў у памежную зону на Дзень памяці росіцкіх пакутнікаў.

У касцёл Святой Троіцы з’ехалася трыста вернікаў.

У касцёл Святой Троіцы з’ехалася трыста вернікаў.

Споведзь.

Споведзь.

Зімой тэмпература ў касцёле не падымаецца вышэй за нуль.

Зімой тэмпература ў касцёле не падымаецца вышэй за нуль.

Пілігрымы.

Пілігрымы.

Абраз росіцкіх пакутнікаў Юрыя і Антонія.

Абраз росіцкіх пакутнікаў Юрыя і Антонія.

Камунія.

Камунія.

Пачатак жалобнай працэсіі да Пляцу мучаніцтва.

Пачатак жалобнай працэсіі да Пляцу мучаніцтва.

Зімовая пілігрымка.

Зімовая пілігрымка.

Крыж, усталяваны на месцы, дзе былі спалены жыхары Росіцы і каталіцкія ксяндзы.

Крыж, усталяваны на месцы, дзе былі спалены жыхары Росіцы і каталіцкія ксяндзы.

Кожны год у лютым невялікая вёска Росіца ў Верхнядзвінскім раёне на адзін дзень робіцца месцам паломніцтва каталіцкіх вернікаў. Тут яны ўшаноўваюць памяць ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Яны загінулі разам з жыхарамі ад рук нацыстаў у часе Другой сусветнай.

Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Росіца пабудаваны ў 1914 годзе ў неараманскім стылі панамі Лапацінскімі. Цяпер тут служаць айцы Чэслаў Курачка і Генрых Кулеша. Сама вёска налічвае крыху болей за 200 жыхароў, парафія — адны з самых малалікіх у Беларусі.

Найбольшая колькасць пілігрымаў прыехала з Мінска, Барысава, Глыбокага, Жодзіна, Полацка, Віцебска, Друі і Верхнядзвінска — усіх разам было каля трохсот чалавек. Вёска знаходзіцца ў памежнай зоне — праз 12 кіламетраў ужо тэрыторыя Латвіі.

Памінальную імшу за росіцкіх пакутнікаў адслужыў айцец Францішак Кісель. Па традыцыі яна скончылася жалобным крыжовым шляхам да месца, дзе ў 1943 годзе разам з жыхарамі Росіцы загінулі святары.

Усяго падчас росіцкай трагедыі 16–18 лютага 1943 года ў агні загінула 1528 чалавек. У гэты час у вёсцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд» у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна украінская і літоўская рота СС. Пасля сарціроўкі людзей звозілі ў калгасную стайню, якую і падпалілі. Ксяндзы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў.

У 1999 годзе папа Ян Павел II абвясціў кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі.

Цяпер на месцы дзе былі спалены айцы Юры і Антоній — «Пляцу мучаніцтва» стаіць памятны крыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?