Алесь Кіркевіч піша з турмы, што два разы атрымаў пачкі лістоў ад маці і жонкі, па чатыры-пяць лістоў за раз.У апошнім лісце хлапец даслаў малюнак, зроблены ў няволі. Алесь пісаў, што вучыцца граць у нарды, што і адлюстраваўна малюнку. Таксама юнак папрасіў дасылаць у лістах хаця б па адным вершы Барадуліна, Сыса ці Багдановіча.