У Бабруйску, Асіповічах і Кіраўску актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” сёньня нагадалі мясцовым жыхарам, чым скончыліся прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

Актывісты расклеілі ў людных месцах партрэты сваіх паплечнікаў, якіх утрымліваюць за кратамі і пад хатнім арыштам. Сваю акцыю “гаварыпраўдаўцы” называюць “Напамінам аб крывавай нядзелі”. Паводле іх, цягам сёньняшняга дня было расклеена больш за дзьве сотні партрэтаў Уладзімера Някляева і Аляксандра Фядуты з надпісам “Свабоду палітвязьням”.

Падчас перадвыбарчай кампаніі ў Бабруйску, Асіповічах і Кіраўску праходзілі сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым. Арганізатараў сустрэч Аляксандра Барана з Кіраўску і Ігара Трэшчава з Асіповічаў адміністрацыя прадпрыемстваў, дзе яны працавалі, вымусіла звольніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?