Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў суботу ў Берасьці актывістаў «Маладых дэмакратаў».

Сярод затрыманых — непаўналетні Сяржук Алексіевіч. Затрыманьне адбылося ў мікрараёне Рэчыца. Юнакоў даставілі ў адзін з пастарункаў мікрараёну.

Сябра аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты» Іван Стасюк паведаміў «Свабодзе», што затрыманьне адбылося без падставаў:

«Сябры нашай арганізацыі проста ішлі па вуліцы, калі да іх пад’ехалі міліцыянты і забралі з сабой у пастарунак. Там адбыўся ператрус. Прычым адбывалася ўсё без складаньня пратаколу. У заплечніках былі знойдзеныя інфармацыйныя ўлёткі. Маладзёнаў будуць перавозіць у Ленінскі РАУС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?