Беларуска Вольга Гаварцова ў дуэце з расіянкай Алай Кудраўцавай выйгралі турнір у амерыканскім Мемфісе, прызавы фонд якога складае 220 тыс. даляраў.

У фінале беларуска-расійская пары выйграла ў прадстаўнічак Чэхіі Андрэі Главачкавай і Лючыі Градацкай 6:3, 4:6, 10:8.

Гэта пяты тытул для 22-гадовай Гаварцовай у парным разрадзе.

Сёння ў Мемфісе (пачатак а 21-й паводле Мінска) пройдзе фінал мужчынскага парнага разраду, дзе Максім Мірны (Беларусь) і Дэніэл Нестар (Канада) згуляюць з Эрыкам Буторакам (ЗША) і Жанам-Жульенам Ражэ (Антыльскія выспы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?