Квіткі на хатнія матчы плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам мінскага «Дынама» будуць каштаваць ад 15 тыс. да 110 тысяч рублёў. Як мінімум дзве гульні пройдуць 26 і 27 лютага на «Мінск-Арэне», пачатак, а 17-й. Працяг, магчыма, у сакавіку.

Продаж квіткоў пачнецца ў панядзелак: у гэты дзень іх могуць набыць уладальнікі сезонных абанементаў і абанементаў першай катэгорыі на рэгулярны чэмпіянат, паведамляе афіцыйны сайт «Дынама». Набыць гэтыя квіткі можна будзе ў краме хакейнага клуба, што месціцца ў Палацы спорту на праспекце Пераможцаў, 4.

З аўторка пачнецца продаж білетаў для ўсіх заўзятараў

ва ўсіх пунктах продажу сістэмы TicketPro.

Нагадаем, што «Дынама-Мінск» у пятніцу заваявала пуцёўку ў плей-оф рэгулярнага чэмпіянату, дзе сустрэнецца з ліадарам Заходняй канферэнцыі яраслаўскім «Лакаматывам».

Першыя два матчы — у Яраслаўлі (23 і 24 лютага).

26 і 27 лютага (субота і нядзеля) каманды згуляюць у Мінску.

Серыя ідзе да чатырох перамог: таму пяты матч, калі спатрэбіцца, пройдзе 1 сакавіка ў Яраслаўлі, шосты — 3 сакавіка ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?