Паліцыя ў Пекіне разагнала арганізаваны праз інтэрнэт мітынг апазіцыі, натхнёнай акцыямі пратэсту ў Егіпце і Тунісе, паведамляе Reuters. Пратэстоўцы патрабавалі «дэмакратыі, ежы, жылля і справядлівасці».

Каля сотні чалавек, якія прыехалі ў Пекін з розных правінцый Кітая, сабраліся ў нядзелю днём у цэнтры горада.

«Я спрабую зрабіць штосьці для маёй краіны. Я хачу паказаць сваё значэнне, — сказаў студэнт Пекінскага універсітэта.

Паліцыя ў лічаныя хвіліны разагнала дэманстрантаў. Звестак аб арыштаваных або загінулых пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?