У пажары, які ахапіў дзіцячы дом для малых дзяцей у Хаапсалу ў Эстоніі загінулі дзесяць выхаванцаў, паведамляе мясцовыінтэрнэт-партал EER. Краіна рыхтуецца да жалобы.
Як сказаў
Да моманту прыбыцця выратавальнікаў на месца здарэння будынак гарэў адкрытым полымем. Ратавальнікі вынеслі з палаючага дома дзесяць чалавек, астатнія былі эвакуяваныя. Усяго ў будынку знаходзілася 37 дзяцей і 9 дарослых.
Загінулыя былі з аддзялення ляжачых — той часткі будынка, якая пацярпела больш за ўсё.
У дзіцячым доме ў Хаапсалу пражывалі 47 дзяцей, з іх 28 — сіроты і 19 дзяцей, ад якіх адмовіліся бацькі — такія дадзеныя прыводзяцца на
Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес ў сваёй спецыяльнай заяве заклікаў усіх памянуць загінуўшых і 21 лютага прыспусціць сцягі па ўсёй краіне.
Панядзелак у Эстоніі абвешчаны Днём жалобы.