Хутка пачнуцца суды над «асноўнымі» ўдзельнікамі падзеяў 19 снежня — кандыдатамі ў прэзідэнты. Вядомы палітык, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд лічыць, што гэта судзілішча павінна праходзіць у Палацы рэспублікі, каб на ім магла прысутнічаць максімальная колькасць выбаршчыкаў.

— Пасля прэзідэнцкіх выбараў на прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што не толькі ў следчых органаў ёсць пытанні да затрыманых кандыдатам, але і ў народа таксама ёсць пытанні. Я не ведаю, ёсць пытанні ў народа ці не. Народ розны бывае, і ў яго пытанні, напэўна, да кожнага з кандыдатаў знойдуцца, калі спытаць, вядома. Але я зараз не пра гэта. Па афіцыйных дадзеных ЦВК у агульнай складанасці за дэмакратычных кандыдатаў паставілі свае подпісы 975 949 грамадзян Рэспублікі Беларусь.

І я думаю, лёс кандыдатаў ім неабыякавы,

акрамя ўсяго іншага яны проста хочуць іх убачыць, як хочуць іх убачыць дзеці, жонкі, бацькі. У гэтай сувязі судовыя органы маглі б зрабіць судовыя паседжанні ў Палацы Рэспублікі. Думаю, туды калі не ўсе, то многія змаглі б змясціцца, ды і пытанні змаглі б задаць. Урэшце, засталіся на свабодзе кіраўнікі штабоў, давераныя асобы кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, якія могуць правесці сход сярод прыхільнікаў падсудных і выбраць з іх дэлегатаў на судовыя пасяджэнні.

Прыкладам мог бы стаць суд у СССР над збітым амерыканскім лётчыкам Фрэнсісам Паўэрсам падчас халоднай вайны з ЗША. Суд праходзіў у Маскве ў Палацы з’ездаў пры велізарнай колькасці людзей у зале. У цэлым, грамадскасць была шырока прадстаўлена. Думаю, нашы дэмакратычныя кандыдаты нічым не горшыя, за падбітага амерыканца.

Што тычыцца пытанняў, то пытанні будуць і ў народа, і ў кандыдатаў пытанні таксама будуць, у тым ліку і да іншага кандыдату, ды і не толькі. І незаданныя пытанні цяпер, у закрытых пасяджэннях, напэўна будуць зададзены пазней, але ўжо публічна», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?