Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці 11-гадовага жыхара Івацэвічаў.
Як паведаміў следчы аддзела пракуратуры па Івацэвіцкім раёне Міхаіл Селех, цела хлопчыка ў доме па месцы жыхарства знайшлі днём 19 лютага яго бабуля і дзядуля. Яны прыйшлі дамоў на абед з прадпрыемства і ўбачылі, што ўнук вісіць у пятлі рэменя для штаноў.
Бацькі дзіцяці скасавалі шлюб і жывуць асобна. Хлопчыка выхоўвалі дзядуля з бабуляй. Іх сям'я паспяховая. У школе, дзе вучылася дзіця, яго характарызуюць станоўча.
Галоўная версія трагедыі — суіцыд, матывы якога ўстанаўліваюцца.
0
0
0
0
0
0