У Беларусь 20 лютага прыбыў новы пасол Польшчы Лешак Шарэпка. Пра гэта БелаПАН паведаміў першы сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук.
«Пасол учора прыехаў. Сёння ўжо працуе ў пасольстве», — сказаў ён. Найбліжэйшым часам копіі даверчых грамат новага пасла будуць перададзены ў МЗС Беларусі, дадаў Марчук.
Лешаку Шарэпку 46 гадоў. Раней ён выконваў абавязкі намесніка пасла ва Украіне, быў першым сакратаром польскага пасольства ў Расіі.
Папярэдні пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін пакінуў Мінск у красавіку мінулага года, неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Да гэтага моманту дыппрадстаўніцтвам кіраваў часовы павераны Вітальд Юраш.
0
0
0
0
0
0