Суд Маскоўскага раёна Брэста задаволіў пазоў дзяржаўнай газеты «Знамя Юности» супраць былога журналіста газеты Алеся Леўчука.

Нагадаем, па версіі журналіста, рэдакцыя запатрабавала ад яго напісаць выкрывальніцкія матэрыялы пра падзеі 19 снежні 2010 на плошчы Незалежнасці і аб альтэрнатыўных кандыдатах у прэзідэнты. Пасля таго як ён адмовіўся гэта зрабіць, яму прыйшоў ліст з прапановай звольніцца «паводле ўласнага жадання». Пра гэта журналіст напісаў у сваім блогу.

Пазоўнік патрабаваў ад Алеся Леўчука апублікаваць абвяржэнне на старонках газеты, а таксама аплаціць судовыя і транспартныя выдаткі.

— Гэта пастанова, якое мне выдалі на рукі, фактычна перапісалі з пазоўнай заявы, — распавёў Алесь Ляўчук. — Мы з адвакатам лічым, што было парушана маё канстытуцыйнае права на свабоду перакананняў, і будзем падаваць апеляцыю ў абласны суд.

На працягу сямі дзён Алесь Ляўчук і ягоны адвакат будуць чакаць матывіровачнай частку судовага рашэння. Пакуль журналіст і яго абаронца занятыя падрыхтоўкай апеляцыі.

Калі рашэнне суда застанецца ў сіле, то журналіст будзе абавязаны аплаціць 280 тысяч за публікацыю абвяржэння на старонках «Знамя Юности», 105 тысяч за падачу іскавай заявы з боку газеты і каля 700 тысяч — у якасці кампенсацыі за транспартныя выдаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?