130 працаўнікоў Добрускай папяровай фабрыкі «Герой працы» (Гомельская вобласьць) выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу працаўнікоў лесу. Усе яны незадаволеныя нізкімі заробкамі і цяжкімі ўмовамі працы, і лічаць, што арганізацыя нічога ня робіць дзеля таго, каб зьмяніць сытуацыю. Паводле словаў старшыні прафсаюзу Івана Гурскага, гэта беспрэцэндэнтны выпадак. Ён пацьвердзіў, што праблема нізкіх заробкаў існуе практычна на ўсіх цэлюлозна-папяровых прадпрыемствах. Гурскі, сьцьвярджае, што гэтае пытаньне неаднаразова ўздымалася на ўзроўні ўрадц, аднак дагэтуль застаецца нявырашаным. Праблема буйных прадпрыемстваў бачыцца ў старым абсталяваньні, дарагой арэндзе зямлі і высокіх падатках, што прыводзіць да неканкурэнтаздольнасці дзяржаўных прадпрыемстваў перад малымі прыватнымі, паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкай на сайт praca-by.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?