22.02.2011 / 11:49

Прызначаная дата суда над Дзмітрыем Мядзведзем — 1 сакавіка

1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ — «удзел у масавых беспарадках». Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак, а 10-й гадзіне.

Дзмітрый Мядзведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 6 студзеня яму было прад’яўленае абвінавачванне па чч.1 і 2 арт. 293 КК. Канчатковае абвінавачанне — «удзел у масавых беспарадках». Утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага.

Нагадаем, што на гэты самы дзень, 1 сакавіка, запланаваны суд над Аляксандрам Атрошчанкавым (у судзе Фрунзенскага раёна сталіцы)- прэс-сакратаром кандыдата у прэзідэнты Андрэем Саннікавым

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру