21 лютага, у абвешчаны ЮНЭСКА Міжнародны дзень роднай мовы, аб беларускай мове ўспомнілі не толькі тыя, хто заўсёды на ёй размаўляе, але і ў ВНУ краіны.
Адным з іх апынуўся Інстытут журналістыкі БДУ, у якім прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя роднай культуры і мове.

Нягледзячы на некалькі накладак (напрыклад, няяўка запланаваных Генадзя Давыдзькі і Паўла Латушкі — старшыня Белтэлерадыёкампаніі і міністр культуры адпаведна), у цэлым акцыі прайшлі паспяхова. Студэнты і выкладчыкі стараліся (хай часам і няскладна) размаўляць па-беларуску, выконваць народныя танцы і песні, дыскутаваць аб недахопе мовы ў сістэме вышэйшай адукацыі, а вечарам, пасля «вечарыны «, наесціся ўсім дранікаў.

Парадавалі маладыя гурты, якія выканалі некалькі песень, адна з якіх (з тонкім намёкам) спявалася на «трасянцы».

Толькі вось

адзін дзень у годзе надаваць роднай мове — усё роўна, што толькі адзін дзень сваёй маці надаць.
Дурна і трохі крывадушна. Але журфак хоць як-небудзь імкнецца, у адрозненне ад іншых навучальных устаноў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?