22.02.2011 / 14:18

У Мёрскім раёне з’явіўся мільярдэр 36

Рэкордны ў гісторыі Беларусі выйгрыш у «Суперлато».

Жыхар вёскі Зачэраўе Мёрскага раёна Мікалай Церавяйнен выйграў у «Суперлато» два мільярды рублёў. 22 лютага ў Мінску яму ўрачыста ўручылі выйгрыш.

Мікалай Церавяйнен з жонкай.

Мікалай — пенсіянер. Ён грамадзянін Расіі, у Беларусі мае від на жыхарства. У Зачэраўе, на радзіму маці, пераехаў жыць толькі паўтара года таму. Да таго жыў у Карэліі, працаваў у лясной гаспадарцы. Разам з ім у Беларусь прыехалі жонка і сын. Яшчэ тры дарослыя сыны засталіся жыць у Расіі.

Частку выйгрышу Церавяйнен пералічыў на дабрачынныя мэты — дваццаць мільёнаў рублёў Перабродскай школе-саду, і па дзесяць мільёнаў — Перабродскай царкве і Дзісненскаму дзіцячаму дому. На рэшту выйгрышу Мікалай збіраецца паднавіць свой хутар, а таксама памагчы сынам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

КМ

0
нацыяналістка / Адказаць
22.02.2011 / 15:30
Ну вось, расейцы ўжо ў лато выўграюць..Хутка і "Суперлото" прыватызуюць, каб потым "с барского плеча" беларусам іх жа грошы вылучаць
0
Аня / Адказаць
22.02.2011 / 16:35
Ну да, большая часть денег уйдёт в Россию - три сына всё-таки там.
0
уй / Адказаць
22.02.2011 / 16:46
не верю я в белоруский лохотрон...очередной пиарход
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру