Чым зоймецца Муамар Кадафі, перастаўшы быць Лідэрам Вялікай Лівійскай Рэвалюцыі? Мо прыедзе выкладаць у Белдзяржуніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі?
Прынамсі, званне ганаровага доктара БДУІР ён мае — атрымаў, паведамляе сайт БДУІР, у 2010 годзе «за значны ўклад у развіццё адукацыі і навукі, а таксама за ўмацаванне супрацы між ВНУ Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі».
Апроч беларускага дыплома ў капілцы Кадафі ёсць аж два украінскія ордэны — Яраслава Мудрага і Багдана Хмяльніцкага (цікава, што апошні ўручаецца толькі грамадзянам Украіны за асаблівыя заслугі ў абароне суверэнітэта і ўмацавання абароназдольнасці краіны) і венесуэльскі ордэн.
Але то эпатажны лівійскі лідэр, скажаце вы, у яго і ахова з
Не занядбаная кіраўніком Беларусі і навуковая ніва — ён мае ганаровую доктарскую ступень у Кіеўскім дзяржуніверсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Як і Іслам Карымаў, дарэчы. Яшчэ Лукашэнка з‘яўляецца ганаровым доктарам Бакінскага славянскага універсітэта (а для раўнавагі, відаць, — ганаровым грамадзянінам Ерэвана). Ільхам Аліеў, у сваю чаргу, ганаровы прафесар Белдзяржуніверсітэта. Уга Чавес мае рэгаліі ганаровага доктара навук Універсітэта Трыпалі, хоць экзаменаў па «Зялёнай кнізе» яўна не здаваў.
Утвараецца татальны акадэмічны Рух недалучэння. А заадно — з’яўляецца магчымасць трохі падзарабіць на пенсіі. Бо хто ведае, як складзецца лёс? Мо колішняму лідэру Джамахірыі давядзецца некалі чытаць у Мінску лекцыі па «Зялёнай кнізе», а студэнтам Бакінскага славянскага універсітэта слухаць спецкурс «Выжыванне аўтарытарнай сістэмы між Расіяй і Еўрасаюзам».