22.02.2011 / 15:53

Дактары-католікі з Мінска будуць даваць кансультацыі ў правінцыі 3

Дактары-католікі з Мінска жадаюць аказваць бясплатныя кансультацыі жыхарам невялікіх гарадоў і вёсак. Першая такая акцыя адбылася 19 лютага 2011 г. у Будславе (Мядзельскі раён) у межах пілігрымкі мінскіх дактароў у Нацыянальны санктуарый.

Так званыя «Самарытанскія суботы» будуць праводзіцца з пэўнай перыядычнасцю, а вернікі невялікіх гарадоў і вёсак змогуць арымліваць кваліфікаваную кансультацыю і парады дактароў. У згуртаванне ўваходзяць хірург, кардыёлаг, акуліст, неўрапатолаг, тэрапеўт, уролаг, анколаг і інш.

З мэтай аказання бясплатных кансультацый жыхарам на перыферыі працаўнікі службы аховы здароўя і арганізавалі Згуртаванне дактароў-католікаў з Мінска Грамадскае Аб’яднанне «Таварыства медыцынскай „Палоніі“ ў Мінску».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ekabraz / Адказаць
22.02.2011 / 16:08
гаючая навіна
0
Кусака / Адказаць
22.02.2011 / 16:21
Бог в помощь докторам!
0
Заўважу / Адказаць
22.02.2011 / 23:53
Відаць сабраліся раздаваць нямоглым цудадзейныя малівы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру