Вось прафэсар вучыць сабачку адключаць лямпачку, чаму няздольны навучыцца сам (мараль: «Сыходзячы, тушыце сьвятло!»); вось шкоднік не аддае наведвальніку кнігу скаргаў. Знаёмыя й даўно забытыя інтанацыі вяртаюцца на экран.

Героі «дзеркачовай» сатыры — «асобныя недахопы» шчасьлівага й стабільнага грамадзтва: дробныя шахраі, нядбайныя гаспадары, няветлівыя чыноўнікі.

Пяціхвілінны «Дзяркач» (дворніцкая мятла дадаецца) нагадвае нядаўна адноўлены расейскі «Фитиль».

У беларускім «Дзеркачы» рэй вядзе дэпутат палаты прадстаўнікоў, былы генэральны дырэктар Купалаўскага тэатру Генадзь Давыдзька. Зь нязмушанай лёгкасьцю есьць старонкі, высоўвае язык, застрашвае й абяцае. Абрамляе Давыдзьку музыка «Лепрыконсаў». Нягледзячы на беларускую шыльду, «Дзяркач» гучыць па-расейску.

«Дзяркач» зрабіў бы фурор на БТ гадоў 25 таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?