22.02.2011 / 18:23

Жыхары Астравеччыны патрабуюць даць кватэру сумленнаму суддзю 3

Васямнаццаць грамадзянаў Астравецкага раёна паставілі свае подпісы пад калектыўным зваротам да міністра юстыцыі Беларусі і старшыні Гродзенскага абласнога суду. Грамадзяне патрабуюць, каб старшыні Астравецкага раённага суду Аляксандру Дзямешчыку мясцовыя ўлады выдзелілі ўрэшце асобную кватэру.

У звароце гаворыцца, што Аляксандар Дзямешчык працуе старшынёй раённага суду ўжо тры гады і ўвесь гэты час дабіраецца на працу са Смаргоні на ўласным аўто.

Грамадзяне ж, у сваю чаргу, занепакоеныя тым, што спадар Дзямешчык вельмі загружаны працай і практычна ня мае магчымасці бачыць сваю сям’ю, а таксама паўнавартасна адпачываць пасля працы.

У звароце таксама канстатуецца, што ўласныя кватэры і нават катэджы маюць у раёне не толькі ўсе чыноўнікі такога рангу, але і іх дзеці і блізкія.

Жыхары раёна, якія паставілі свае подпісы пад зваротам, лічаць, што старшыня Астравецкага райвыканкаму А. Кавалько такім чынам імкнецца «трымаць суддзю на кароткім павадку», бо той вельмі ўважліва і аб’ектыўна ставіцца да разгляду судовых спраў і тым самым бароніць правы звычайных грамадзян ад чыноўніцкіх здзекаў.

Ініцыятарам звароту выступіў астравецкі актывіст, сябра партыі АГП Іван Крук. Ён лічыць, што ад цяперашняй чыноўніцкай сваволі варта бараніць і саміх чыноўнікаў, якія «праўдай і верай служаць свайму народу».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Prawdoliubow / Адказаць
22.02.2011 / 19:20
Калі у вас працуе сумленны чалавек на пасадзе суддзі,дык дапамагайце яму паплепшыць жыллёвыя умовы.Сумленныя суддзі вельмі патрэбныя Беларусі,як у сучасны цяжкі час,так і у будучыні,калі яны будуць праводзіць справядлівыя працэсы над манкуртамі і халуямі рэпрэсіунага рэжыма.А,такі час надыходзіць,ён- не за гарамі.
0
12345 / Адказаць
22.02.2011 / 19:38
Цікава, ці ня той гэта сумленны судзьдзя, які Ажароўскаму ўкаціў 7 сутак за "хуліганства" на "грамадзкіх слуханьнях2?
0
Ed / Адказаць
22.02.2011 / 19:44
Добрую справу распачалі грамадзяне, падтрымліваю. Давялося неяк хлопца падвезці да Смургоні, разгаварыліся, я сказаў, што еду весці прыём грамадзян па юрыдычных пытаннях, ён адказаў, што яго тата суддзя ў Астраўцы. З размовы склалася добрае ўражаньне і аб хлопцу і яго бацьку, за якога заступіўся народ, гэта дарагога каштуе, што тычыцца мясцовай ўлады, то ім канешне ганьба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру